Сёння ў мяне цяжкі дзень. Немаведама чаго ўзнялася тэмпература, я адчувала гэта калі карміла Яню ў першы раз, але не памерала - тады дачушку забраў Ваня, а я прылегла....
Кадя 8 гадзін мы ўсталі, пакушалі. Тады тэмпература была 37,6. А потым пачала ўздымацца. Зараз вагаецца на ўзроўні 37,9-38,3. Я ўжо выпіла 500 мг парацэтамола і таблетку цытрамона- вельмі баліць галава. На ўсяялякі выпадак пачала піць гропрынасін. Але мне падаецца, што праблема ў грудзях.Левая баліць, не так, як мінулым разам, больш падобна на цяглічны болб. Ні ушчыльненняў, ні, наадварот, флюктуацый нама, проста ёсць балючы ўчастак. Пакарміла Яню,падцадзілася-стала лягчэй, але не надоўга. зараз, мусіць, уздым спыніўся, бо мяне не калоціць, гараць шчокі А тэмпература-38,4. А яшчэ' вельмі балюча, калі малако прыбывае, Яня за грудзі-а ў мяне слёзы на вочы.
Затое доча ўчора навучылася караскацца на канапу з маёй нагі, зразумела,як карыстацца прыступкай і ўжо раздраконіла часопіс