Юлия
10 лет
На Браслаушчыне Азёры… Пятрусь Броука
На Браслаушчыне Азёры…
Сiнiя, як неба ураннi,
Што у аправе у гонкiм лесе.
Па начах злятають зоры,
Мыюць твары да свiтання
I знiкаюць у наднябессi…
На Браслаушчыне Азёры…
Чарацiнамi затканы,
Усмiхаюцца пад сонцам…
Глянеш сам, i нiкне змора,
Дно, што у золаце пясчаным,
Пiу i пiу бы з iх бясконца…
На Браслаушчыне Азёры…
Як не бачыш год цi болей,
Так хочацца сустрэцца;
Што б нi зведау - горы, моры,
А азёрау тых нiколi
Не забыцца…
Любiць сэрца!